Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 20 па 26.02.2023
20 февраля 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 20 па 26.02.2023

На працягу тыдня з 20 па 26 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

20-21 лютага – радыёспектакль «Паляванне на Апошняга Жураўля» паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука;

22-23 лютага – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Каварства і каханне» па аднайменнай трагедыі нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера;

24 лютага – радыёпастаноўка «Блакада» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна;

25-26 лютага – радыёспектакль «Паэт і Дзяўчына» па п’есе пісьменніка Пятра Васючэнкі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: