На працягу тыдня з 20 па 26 сакавіка ў «Тэатры Беларускага радыё» – «Тыдзень памяці» ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прапануем слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
20 сакавіка – радыёспектакль «Дарога ў Хатынь» паводле аповесці пісьменніка Барыса Сачанкі;
21-22 сакавіка – радыёспектакль «Хатынская аповесць» па аднайменным творы пісьменніка Алеся Адамовіча;
23-26 сакавіка – прэм'ера радыёфільма-рэквіема ў чатырох частках «Вогненная памяць» паводле дакументальнай кнігі пісьменнікаў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі...».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).