На працягу тыдня з 20 па 26 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
20 кастрычніка – радыёспектакль «Пра подзвігі паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» паводле казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі;
21-22 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Васа» паводле вядомай п’есы рускага класіка Максіма Горкага;
23-24 кастрычніка – радыёпастаноўка «Васіль Корж» паводле аднайменнай п’есы пісьменніка Сяргея Грахоўскага;
25-26 кастрычніка – радыёверсія спектакля Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы «Купала» паводле аднайменнай п’есы Аляксея Дударава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).