На працягу тыдня з 20 па 26 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
20 лістапада – радыёспектакль «Балада пра белую вішню» па п’есе драматурга Святланы Клімковіч;
21-22 лістапада – радыёспектакль «Бацькаўшчына» па п’есе класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
23-24 лістапада – радыёспектакль «Цягнік адыходзіць праз гадзіну» паводле п’есы нямецкага пісьменніка Генрыха Бёля «Гадзіна чакання»;
25-26 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Званы Віцебска» па аднайменнай п’есе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).