На працягу тыдня з 21 па 27 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
21-22 жніўня – радыёкампазіцыя спектакля Тэатра-студыі кінаакцёра «Сам-насам з усімі» па п’есе драматурга Аляксандра Гельмана;
23-24 жніўня – інсцэніраваная казка пісьменніка Змітрака Бядулі «Сярэбраная табакерка»;
25 жніўня – радыёспектакль «Вячэра» па аднайменнай п’есе драматурга Яўгена Шабана;
26-27 жніўня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Хто смяецца апошнім» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
А таксама: 27 жніўня ў праекце «Дабравесце ад паэзіі» з 23.00 па 23.20 будзе гучаць прэм'ера(!) кампазіцыі паводле вершаў паэта Віктара Шніпа «Аднойчы пачынаеш разумець...». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).