На працягу тыдня з 22 па 28 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
22 снежня – музычны радыёспектакль «Ізноў Чырвоная Шапачка» паводле п’есы драматурга Артура Вольскага, музыка кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча;
23 снежня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніцы Алены Васілевіч «Горкі ліпавы мёд»;
24 снежня – радыёмонаспектакль «Шляхціц Завальня» паводле фантастычных апавяданняў пісьменніка Яна Баршчэўскага;
25 снежня 22.05-24.00 – радыёспектакль «Шкляныя горы» паводле беларускай народнай казкі;
26 снежня 22.05-24.00 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Мудрамер» паводле п’есы драматурга Мікалая Матукоўскага;
27-28 снежня – музычны радыёспектакль «Маленькі прынц» паводле казкі Антуана дэ Сент Экзюперы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00). Звярніце ўвагу на некаторыя змяненні ў святочныя дні!