На працягу тыдня з 23 лютага па 1 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
23-26 лютага – радыёспектакль «Найдорф» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Івана Пташнікава;
27-28 лютага – радыёспектакль «Аварыя» паводле аднайменнай аповесці швейцарскага пісьменніка Фрыдрыха Дзюрэнмата;
1 сакавіка – радыёспектакль «Дарога на дваіх» па п’есе Мівы Калошка.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).