Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 23 па 29.10.2023
23 октября 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 23 па 29.10.2023

На працягу тыдня з 23 па 29 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

23-24 кастрычніка – радыёспектакль «І нічога ўзамен» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага;

25-26 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Каханне – не жарты» па аднайменнай п’есе іспанскага драматурга Педра Кальдэрона;

27-28 кастрычніка – радыёспектакль «Кар’ер» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

29 кастрычніка – радыёпастаноўка «Аддай тое, што дома не пакінуў» паводле беларускай народнай казкі ў апрацоўцы пісьменніка Алеся Якімовіча.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: