На працягу тыдня з 24 па 30 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
24 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнга тэатра імя Янкі Купалы «Трыбунал» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
25 красавіка – радыёспектакль «Крыж» па п'есе драматурга Аляксея Дударава;
26 красавіка – радыёпастаноўка «Сок манга» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
27-28 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Гульня ў джын» па п’есе амерыканскага драматурга Дональда Кобурна;
29-30 красавіка – музычны радыёспектакль «Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).