Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 24 па 30.07.2023
24 июля 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 24 па 30.07.2023

На працягу тыдня з 24 па 30 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

24-26 ліпеня – радыёспектакль «Севярын і Гражына» паводле паэмы ў прозе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Чазенія»;

27 ліпеня – радыёпастаноўка «Інстытут сумленнасці» па матывах аднайменнага апавядання амерыканскага пісьменніка Марка Твэна;

28 ліпеня – радыёспектакль «Збянтэжаны Саўка» па аднайменным вадэвілі пісьменніка Леапольда Родзевіча;

29-30 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Васа» па п’есе рускага класіка Максіма Горкага «Васа Жалязнова».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: