На працягу тыдня з 25 верасня па 1 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
25 верасня – інсцэніраваныя старонкі рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі»;
26 верасня – радыёспектакль «Вераснёвыя ночы» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
27-28 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Блудны сын» па п’есе пісьменніка Эгона Раннета;
29 верасня – радыёспектакль «Стары і дарога» па п’есе драматурга Васіля Ткачова;
30 верасня-1кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Верачка» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).