На працягу тыдня з 25 па 31 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
25 сакавіка – радыёнавела «Гаварылі трынаццаць мінут» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Алены Васілевіч;
26-27 сакавіка – радыёспектакль «Лівень» па п’есе пісьменніка Анатоля Жука;
28-29 сакавіка – «Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Канстанцін Заслонаў» па п’есе драматурга Аркадзя Маўзона;
30-31 сакавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Таблетку пад язык» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).