На працягу тыдня з 26 мая па 1 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
26 мая – радыёспектакль «Стары і дарога» па п’есе драматурга Васіля Ткачова;
27-28 мая – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Жаніцьба Бялугіна» паводле п’есы Аляксандра Астроўскага і Мікалая Салаўёва;
29 мая – радыёпастаноўка «Прыліпала» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;
30-31 мая – да 80-годдзя Вялікай Перамогі – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Вайна пад стрэхамі» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Алеся Адамовіча;
1 чэрвеня – музычны радыёспектакль «Прыгоды новага калабка» па п’есе драматурга Пятра Васючэнкі, музыка кампазітара Уладзіміра Казбанава.
«Тэатр Беларускага радыё» звычайна ў эфіры кожны вечар з 22:05 да 23:00 (і пасля апоўначы – з 2:05 да 3:00).