На працягу тыдня з 27 лютага па 5 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
27-28 лютага – радыёспектакль «Жаніцьба» паводле аднайменнай п’есы рускага класіка Мікалая Гогаля;
1 сакавіка – радыёспектакль «Як Мікітуля сяброў знайшоў» паводле казкі пісьменніка Георгія Марчука «Тушканчык і чароўны чамаданчык»;
2-3 сакавіка – радыёспектакль «І нічога ўзамен» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага;
4-5 сакавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Брама неўміручасці» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).