Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 29.12.2025 па 4.01.2026
29 декабря 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 29.12.2025 па 4.01.2026

На працягу тыдня з 29 снежня па 4 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

29-30 снежня – Прэм'ера! Да 100-годдзя Беларускага радыё і 95-годдзя пісьменніка Уладзіміра Караткевіча – радыёспектакль у 2-х частках «Лятучы Галандзец» паводле аднайменнага апавядання Уладзіміра Караткевіча.

31 снежня – радыёпастаноўка «Яна і я» па матывах аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

1 студзеня 2026 года 22.05-24.00 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Аднойчы ў навагоднюю ноч…» паводле камедыі Эміля Брагінскага і Эльдара Разанава «З лёгкай парай».

2 студзеня 22.05-24.00 – радыёпастаноўка «Іван Світаннік» па матывах беларускай народнай казкі.

3-4 студзеня – радыёпектакль «Несцерка» паводле п’есы драматурга Віталя Вольскага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00)Звярніце ўвагу на некаторыя змяненні ў святочныя дні!

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: