Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 3 па 9.07.2023
3 июля 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 3 па 9.07.2023

На працягу тыдня з 3 па 9 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

3-5 ліпеня – радыёспектакль «Мінскі напрамак» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

6 ліпеня – радыёпастаноўка «Яна і я» па матывах аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

7-8 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

9 ліпеня – музычны радыёспектакль «Купалава кола» па п'есе пісьменніцы Галіны Багданавай, кампазітар Леанід Захлеўны.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: