На працягу тыдня з 4 па 10 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
4 верасня – радыёспектакль «Балада пра белую вішню» па п’есе драматурга Святланы Клімковіч;
5-6 верасня – радыёспектакль «Хатынская аповесць» паводле аднайменнага твора пісьменніка Алеся Адамовіча;
7-8 верасня – музычны радыёспектакль «Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, музыка кампазітара Леаніда Захлеўнага;
9-10 верасня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Брама неўміручасці» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).