Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 4 па 10.11.2024
4 ноября 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 4 па 10.11.2024

4 лістапада – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Дзічка»;

5-6 лістапада – радыёспектакль «Паляванне на Апошняга Жураўля» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Жука; кампазіцыя «Балада страчанай душы» паводле вершаў паэта Васіля Макарэвіча ў выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч;

7 лістапада 22.05-24.00 – радыёспектакль «Крыж» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксея Дударавакампазітар Уладзімір Кандрусевіч;

8 лістапада 22.05-24.00 – радыёспектакль «Нельга забыць» паводле рамана пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да зямлі»;

9-10 лістапада – радыёфільм «Пісьмы, вернутыя з небыцця...» паводле біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00). Звярніце ўвагу на некаторыя змяненні з часам эфіру ў святочныя дні!

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: