На працягу тыдня з 4 па 10 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
4 снежня – радыёпастаноўка «Сок манга» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
5-6 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пяць вечароў» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксандра Валодзіна;
7 снежня – радыёпастаноўка «Хрысціна» паводле аповесці пісьменніка Валянціна Тараса «Першая маланка»;
8-9 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;
10 снежня – інсцэніраваныя старонкі аповесці пісьменніка Жоржа Сіменона «Порт у тумане».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).