Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 4 па 10 красавіка 2022
4 апреля 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 4 па 10 красавіка 2022

На працягу тыдня з 4 па 10 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

4-5 красавіка – радыёспектакль «Аварыя» паводле аднайменнай аповесці швейцарскага пісьменніка Фрыдрыха Дзюрэнмата;

6-7 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» паводле п’есы драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары»;

8-9 красавіка – радыёспектакль «Мёртвым не баліць» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

10 красавіка – радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Кузьмы Чорнага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: