На працягу тыдня з 5 па 11 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
5 студзеня – радыёспектакль «Выкраданне Алены» па п’есе пісьменніка Георгія Марчука;
6 студзеня – радыёпастаноўка «Прыліпала» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;
7 студзеня 22.05-24.00 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Снежная каралева» па п’есе Яўгена Шварца паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена;
8 студзеня – радыёспектакль «Калядная рапсодыя» паводле апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
9 студзеня – радыёпастаноўка «Аповесць пра міжпланетнага пажарніка» паводле казкі пісьменніцы Раісы Баравіковай;
10-11 студзеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Блытаныя сцежкі» па п'есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00). Звярніце ўвагу на змяненні ў святочны дзень!