Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 6 па 12.02.2023
6 февраля 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 6 па 12.02.2023

На працягу тыдня з 6 па 12 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

6-7 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» па п’есе англійскага драматурга Бернарда Шоу;

8-9 лютага – радыёспектакль «Завеі, снежань» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

10-11 лютага – радыёспектакль «Адзін лапаць, адзін чунь» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Міхася Стральцова;

12 лютага – радыёпастаноўка «Кніганошы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: