На працягу тыдня з 6 па 12 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
6-8 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Парог» паводле аднайменнай п’есы Аляксея Дударава;
9 красавіка – радыёпастаноўка «Інстытут сумленнасці» па матывах аднайменнага апавядання Марка Твэна;
10-11 красавіка – радыёспектакль «Трымайце, людзі, Сонца» паводле аповесці Віктара Казько «Суд у Слабадзе»;
12 красавіка – радыёспектакль «Я буду чакаць» паводле аповесці Алены Васілевіч «У прасторах жыцця».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).