На працягу тыдня з 6 па 12 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
6-8 кастрычніка – радыёспектакль «Жыццё Карыцына» па аднайменнай п’есе драматурга Алены Паповай;
9 кастрычніка – радыёспектакль «Стары і дарога» паводле п'есы Васіля Ткачова;
10-11 кастрычніка – радыёспектакль «Аварыя» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Фрыдрыха Дзюрэнмата;
12 кастрычніка – радыёспектакль «Максімка» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).