Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 6 па 12.11.2023
6 ноября 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 6 па 12.11.2023

На працягу тыдня з 6 па 12 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

6-7 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «І змоўклі птушкі» паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;

7 лістапада – радыёспектакль «Паром на бурнай рацэ» паводле пралога рамана Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі»;

8 лістапада – радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;

9-10 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Дзівак» па аднайменнай п’есе Назыма Хікмета;

11-12 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Лявоніха на арбіце» па аднайменнай камедыі народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

#тэатр_беларускага_радыё #радыётэатр #беларускае_радыё #афіша #анонс_на_тыдзень #радыёспектакль #радыёпастаноўка

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: