Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 7 па 13.08.2023
7 августа 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 7 па 13.08.2023

На працягу тыдня з 7 па 13 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

7 жніўня – радыёпастаноўка «Краіна Цыганія» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

8-10 жніўня – радыёспектакль «Градабой» паводле рамана пісьменніка Паўла Місько;

11-12 жніўня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Напісанае застаецца» па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;

13 жніўня – радыёспектакль «Рамантычная гісторыя» паводле аднайменнага апавядання Валерыя Паваляева.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: