Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 8 па 14.04.2024
8 апреля 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 8 па 14.04.2024

На працягу тыдня з 8 па 14 красакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

8 красавіка – радыёпастаноўка «Краіна Цыганія» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

9-10 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Даходнае месца» па п’есе рускага класіка Аляксандра Астроўскага;

11-12 красавіка«Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Вайна пад стрэхамі» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Алеся Адамовіча;

13-14 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» па аднайменнай драме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: