На працягу тыдня з 8 па 14 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
8 чэрвеня – радыёпастаноўка «Выгнанне Рагнеды» паводле паэмы пісьменніка Артура Вольскага;
9-10 чэрвеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Гульня ў джын» па п’есе амерыканскага драматурга Дональда Лі Кобурна;
11 чэрвеня – радыёкампазіцыя «Міхасёвы прыгоды» паводле аднайменнай паэмы і вершаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;
12-13 чэрвеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Зацюканы апостал» па п’есе драматурга Андрэя Макаёнка;
14 чэрвеня – радыёспектакль «Вячэра» па аднайменнай п’есе драматурга Яўгена Шабана.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).