На працягу тыдня з 9 па 15 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
9-11 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Рамэо і Джульета» паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра;
12-13 лютага – радыёспектакль «Пайсці і не вярнуцца» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
14-15 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Напісанае застаецца» па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).