Поделиться:
АФИША «ТЕАТРА БЕЛОРУССКОГО РАДИО» з 25 па 31.12.2023
25 декабря 2023
АФИША «ТЕАТРА БЕЛОРУССКОГО РАДИО» з 25 па 31.12.2023

Радыёспектаклі паводле твораў беларускіх і замежных аўтараў з фондаў Беларускага радыё, прэм'еры ў перадачы «Тэатр Беларускага радыё» - штодня ў 22.05 (таксама пасля апоўначы ў 2.05).

На працягу тыдня з 25 па 31 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

25 снежня – радыёмонаспектакль «Шляхціц Завальня» паводле кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях»; радыёпастаноўка «Шкляныя горы» паводле аднайменнай беларускай народнай казкі,

26-27 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Апошняя інстанцыя» па аднайменнай п’есе драматурга Мікалая Матукоўскага,

28-29 снежня – радыёспектакль «Пунсовыя ветразі» паводле аднайменнай аповесці-феерыі рускага пісьменніка Аляксандра Грына,

30 снежня – музычны радыёспектакль «Прыгоды новага калабка» па п’есе драматурга Пятра Васючэнкі, аўтар музыкі – кампазітар Уладзімір Казбанаў,

31 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Снежная каралева» па п’есе Яўгена Шварца паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: