«Сказаць «не» выхлапным газам, гарадскім пробкам, шукаць альтэрнатыву аўтамабілю», - такая ідэя еўрапейскага тыдня мабільнасці , дня «без аўтамабіля». Эксперты праекта «Зялёныя гарады» Руслан Хількевіч, Паваел Астапеня, Кірыл Сінюціч у студыі праграмы «Актуальны мікрафон» адказалі на вострыя пытанні вядучых Дзмітрыя Рубашнага,Вольгі Сямашка і нашых слухачоў.