
Мастацкая палітра Беларусі ўражвае сваёй рознажанравасцю, а наша праграма, як заўсёды, у цэнтры ўвагі да самых адметных яе праектаў, якіх нямала менавіта ў творчым арсенале Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Творчы калектыў культурнай установы вельмі актыўна, прадукцыйна і творча рэалізуе самыя неардынарныя ідэі, якія робяць праграмы тэатра па-сучаснаму крэатыўнымі, адметнымі і запамінальнымі.
Госць праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Аляксандр Пятровіч.
Пачатак сустрэчы – 1 лістапада ў 14-15.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: