Поделиться:
Анонс: 32 экспедыцыя «Дарога да святыняў»: Скіпоравічы – Казлоўшчына – Дзятлава – «Святло душы», 4.04.2026
3 апреля 2026
Анонс: 32 экспедыцыя «Дарога да святыняў»: Скіпоравічы – Казлоўшчына – Дзятлава – «Святло душы», 4.04.2026

Працягваецца падарожжа з удзельнікамі 32-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Мы крочым з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга і цудатворнай Загор'е-Сталовіцкай іконай Божай Маці.

Скіпоравічы. Аўтобус спыняецца ля капліцы у гонар 1030-годдзя Праваслаўя на беларускай зямлі і 30-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі.

Сустракаюць дзяўчаты у прыгожых беларускіх строях з караваем ды гарманістам. Заходзім у «Хату брыгадзіра». Гэта ўнікальны мясцовы музей вясковага побыту канца мінулага стагоддзя. Уражаваюць вялізныя, у чырвоным пераплеце, кнігі дасягненняў у сельскай гаспадарцы. Фатаграфіі перадавікоў – палявода Адэльфіны Казіміраўны Бараноўскай, ветэрана вайны пастуха Вікенція Міхайлавіча Дарафейчыка. Іх даўно няма на свеце, а памяць аб іх працоўных дасягненнях жыве. Наша Лампада асвятляе гэты сціплы вясковы дом, у якім спыніўся час...

Затым – паселішча Казлоўшчына. Нас чакаюць моладзь, святар, мясцовае кіраўніцтва ля воінскага мемарыяла.

Хрэсны ход рушыў да Успенскай царквы. У даўнія час быў у Казлоўшчыне Ільінскі храм, які згарэў. Перад Першай сусветнай вайной прыязджала камісія – планавалася святыню адрадзіць. Аднак толькі ў 1927 годзе, «за польскім часам», храм адбудавалі і ў наступным, 1928-м, асвяцілі. Успенская царква – помнік драўлянага дойлідства. Цяпер абкладзена цэглай. Вакол шыкоўныя кветнікі. Пасля службы садзім новыя дрэўцы. Настаяцель храма айцец Георгій Ярмоліч, разам з прыхаджанамі, шануе сваю святыню...

Дзятлава. Так часта экспедыцыю сустракаюць у храмах вялікодным воклікам, бо з намі Лампада з Іерусалімскім Агнем – святло Пасхі Хрыстовай.

У часы Вялікага Княства Літоўскага Дзятлава да 1866 года звалася Здзецелам ці Здзяцелам. Валодалі ім розныя магнацкія роды, у тым ліку захавальнік Праваслаўя на беларускіх землях князь Канстанцін Астрожскі, які падбудаваў тут драўляную царкву.

Пра гісторыю дзятлаўскіх святынь размаўляем з настаяцелем храма ў гонар Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы рускай, дзятлаўскім благачынным Іаанам Кісялем.

«Святло душы» у эфіры4 красавіка ў 7.30.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: