Поделиться:
Анонс: Аграрыі віцебшчыны разлічваюць на ўсё сваё – «Свая зямля», 23.09.2023
22 сентября 2023
Анонс: Аграрыі віцебшчыны разлічваюць на ўсё сваё – «Свая зямля», 23.09.2023
Віцебскі аблвыканкам адобрыў праекты аграрыяў па павелічэнні ўласных танных травяных і канцентраваных кармоў. Мэта аптымізацыі структуры яравых і збожжавых культур – забеспячэнне сыравінай перапрацоўчых заводаў і камбінатаў. 
Гэты сезон адзін з няпростых у гісторыі развіцця сельскай гаспадаркі. Ён навучыў кіраўнікоў і спецыялістаў АПК паўночнага рэгіёну да любой праблемы падыходзіць прагматычна. На бліжэйшыя пяць гадоў запланавана ўзвесці 100 сучасных малочна-таварных комплексаў. Пад патрэбу новых вытворчых аб'ектаў больш пасеюць люцэрны, да 130 тысяч гектараў давядуць плошчу кукурузы, а дадатковы бялок для кормавытворчасці возьмуць з рапсавага палетку.
Ва ўмовах санкцыйнага ціску сельгаспрадпрыемствы навучыліся закупляць і рамантаваць беларускую тэхніку, аддаваць прыярытэт айчынным гібрыдам і сартам, больш выкарыстоўваць альтэрнатыўныя віды паліва. Сістэма дакладнага земляробства адкрыла новыя магчымасці для павышэння прадукцыйнасці. У аснове стратэгіі развіцця галіны прынцып разлічваць на ўсё сваё. Пра ўнутраныя рэзервы гаспадарак рэгіёна расказаў першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч.
Праграма «Свая зямля» – 23 верасня ў 6.25 і 23.00.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: