Поделиться:
Анонс: «Актыўны дыялог: сучаснасць класікі. Неспадзеўныя лёсы геніяў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 26.02.2026
26 февраля 2026
Анонс: «Актыўны дыялог: сучаснасць класікі. Неспадзеўныя лёсы геніяў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 26.02.2026

Самыя неспадзеўныя лёсы былі ўгатаваны геніям у розныя гістарычныя часы. Бо, як вядома, чым цікавейшая постаць, тым больш выпрабаванняў пасылае ёй жыццё. Але, насуперак абставінам, складаецца творчая біяграфія і застаецца спадчына, вартая ўвагі шматлікіх пакаленняў нашчадкаў.

Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі спадчыны класікаў, але і духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, звязаных з іх жыццём і творчасцю.

Госці студыі: дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна ГАЛІНСКАЯ, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына МЫШКАВЕЦ і загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена ЖАСТКОВА.

«Творчы вечар» у эфіры – 26 лютага ў 21.20.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: