«Для таго, каб спадчына стала рэальным, а не ўмоўным фактарам культурнага жыцця і фактарам свядомасці, яна мусіць знаходзіцца не толькі там, але і тут, не толькі ў «гарызантальным» пласце сваёй гістарычнай эпохі, але і ў вертыкалі пастаяннага дыялогу з наступнымі пакаленнямі» – справядліва заўважыў паэт-філосаф. Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі спадчыны класікаў, але і духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, звязаных з іх жыццём і творчасцю.
Госці студыі: загадчык філіяла «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» Міхась Бараноўскі, загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова, загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова.
«Творчы вечар» у эфіры – 29 студзеня ў 21.20.