Сёлета беларусы будуць з хлебам, грэчкай і просам. На апошніх гектарах хлебаробы ўбіраюць добры ўраджай позніх яравых збожжавых культур. Больш за дзевяць мільёнаў тон на сёння важыць агульнарэспубліканскі каравай. На 10 тысяч тон у Верхнядзвінскім раёне пераўзышлі леташні узровень. На 7 цэнтнераў павялічылі аддачу з гектара, а яшчэ ўдалося палепшыць якасць харчовага збожжа і больш нарыхтаваць фуражу. У гэтым арганізатары рэспубліканскай акцыі «Жанчыны на жніве-2025» – Беларускае радыё, Мінсельгасхарч, Беларускі прафсаюз работнікаў АПК, Беларускі саюз жанчын – бачаць заслугу і слаўных працаўніц вёскі.
Якімі ўзнагародамі ацэнены іх уклад у харчовую бяспеку? Што вылучае верхнядзінскіх хлебаробаў? Якія беларускія сарты забяспечылі прыбаўку? Якія рэзервы для далейшага росту?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 20 верасня ў 6.25 і 23.00.

