Кажуць, для чалавека плённыя толькі тыя ўзоры рэчаіснасці, якія знаходзяцца на шляху яго росту, яго чалавечай эвалюцыі. Для нас, сённяшніх, рэчаіснасцю могуць стаць нават самыя даўнія помнікі мастацтва, але пры адной умове, калі мы іх вывучаем, калі іх актыўная прысутнасць у нашым жыцці дазваляе нам спазнаваць навакольны свет і глыбіні ўласнай душы.
«Беларуская літаратурная традыцыя. Новы погляд. Да 90-годдзя з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч.
«Творчы вечар» у эфіры – 23 мая ў 21.05.