Поделиться:
Анонс: Брылёўская гародніна запатрабавана круглы год – «Свая зямля», 11.10.2025
10 октября 2025
Анонс: Брылёўская гародніна запатрабавана круглы год – «Свая зямля», 11.10.2025

У калектыўным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Брылёва» Гомельскага раёна зараз вядуць закладку гародніны на міжсезонны перыяд. Для выканання дзяржзаказу адабраны лёжкія сарты. На завяршальным этапе ўборка капусты, бульбы, морквы і сталовых буракоў. Новы ўраджай сарціруецца і закладваецца ў сучасныя сховішчы. Частку адпраўляюць адразу ў гандлёвыя сеткі. Павялічаны заяўкі на прадукцыю цяплічнага камбіната і кансервавага цэха.

Што за культуры даюць высокую рэнтабельнасць? Да якіх брылёўскіх брэндаў праяўляюць інтарэс расійскія партнёры? Ці выгадна замарожваць гародніну? Якія сарты бульбы карыстаюцца павышаным попытам? Якіх чакаць навінак?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 11 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: