Поделиться:
Анонс: Cенатар на прамой тэлефоннай сувязі – «Прамы кантакт», 20.01.2026
19 января 2026
Анонс: Cенатар на прамой тэлефоннай сувязі – «Прамы кантакт», 20.01.2026

Большасць зваротаў жыхароў Гомельскай вобласці да члена Савета Рэспублікі, намесніка старшыні аблвыканкама Ксеніі Панцюховай тычацца работы камунальных служб раёнаў. Падчас аператыўнай сувязі з кіраўніцкамі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый удаецца ў той жа дзень, а іншы раз і ў тую ж гадзіну вырашыць праблему. А калі сітуацыя патрабуе глыбокага вывучэння, то фарміруецца экспертная група, якая па месцы жыхарства грамадзяніна дэталёва вывучае сутнасць. У выніку ўдаецца прыняць канструктыўныя меры па паляпшэнні падачы цяпла ці вады ў кватэры. На пастаянным кантролі сенатара зямельныя пытанні, якасць сацыяльных паслуг у аддаленых населеных пунктах.

Дзе выгадна адкрыць свой бізнес? Каму гарантаваны льготы на развіццё прадпрымальніцтва? Які тавар на паліцах аўталавак? Якія цікавыя прапановы землякоў заслугоўваюць увагі?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 20 студзеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: