Поделиться:
Анонс: Чашніцкія аграрыі змяняюць структуру збожжавых – «Свая зямля», 12.08.2023
10 августа 2023
Анонс: Чашніцкія аграрыі змяняюць структуру збожжавых – «Свая зямля», 12.08.2023

Сёлета азімыя культуры ў Чашніцкім раёне забяспечылі асноўную прыбаўку да валавога збору збожжа. Апраўданы затраты на вырошчванне ячменю, пшаніцы, трэцікале і рапсу. Дзякуючы кампенсацыі дзяржавы, абноўлена насенне. Перавага навінкам беларускай селекцыі. Айчынныя сарты збожжавых культур выстаялі нават у засуху, і гэты аргумент стаў асновай для павелічэння плошчы пад даходныя культуры.

Якія сарты выгадна вырошчваць? Як палепшыць урадлівасць глебы? Якіх рэсурсаў не хапае для паскарэння тэмпаў жніва? Якую тэхніку чакаюць хлебаробы? Ці ўдасца поўнасцю выканаць дзяржзаказ? Як вярнуць моладзь у вёску?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 12 жніўня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: