Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
Гэтае вядомае чатырохрадкоўе класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча для беларусаў гучыць як тэстамент паэта, які пакідае нам у спадчыну самае галоўнае для яго – свой адзіны паэтычны «Вянок». Дарэчы, прысвяціў ён зборнік Сяргею Палуяну, а ў лісце Вандзе Лявіцкай паведамляў: «…кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 гадоў, калі мне было 17-20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур'ёзная праца».
Наш сучаснік пісьменнік Максім Лужанін справядліва падкрэсліў: «Багдановічаўскі «Вянок» здаецца неперасягнутым узорам цэльнасці лірычнай кнігі. Кніга чытаецца так, як быццам мае яна своеасаблівы лірычны сюжэт. З кожным новым вершам паэт усё глыбей і паўней раскрывае свет, змешчаны ў сабе, свет, які акружае яго рэальна, і свет, што існуе толькі ва ўяўленні».
«Юбілей кнігі. Да 110-годдзя адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» – так сёння вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.
Эфір: 3 сакавіка ў 21.05.