Поделиться:
Анонс: Даступнасць медыцынскіх паслуг у глыбінцы – «Свая зямля», 14.06.2025
13 июня 2025
Анонс: Даступнасць медыцынскіх паслуг у глыбінцы – «Свая зямля», 14.06.2025

Cёлета чатыры ўзроўні аказання медыцынскіх паслуг у Беларусі гарантуюць насельніцтву своечасовасць і якасць. Шырокая мабільная сетка дазваляе даехаць у аддаленыя пасёлкі і вёскі. Амаль 30 перасоўных ФАПаў працуе ў 20 раёнах Мінскай вобласці. Пасля перааснашчэння медыцына «на колах» пашырала спектар паслуг. У лідарах калектыў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы, які па выніках работы за 2024 год занесены на рэспубліканскую дошку Гонару.

Што за праект рэалізуецца на мясцовым цукровым камбінаце? Які прынцып у аснове аптымізацыі ўстаноў аховы здароўя? Якія ўрачы запатрабаваны на вёсцы? Што дапамагае замацоўваць дыпламаваных медыкаў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 14 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: