Поделиться:
Анонс: ДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ ДОБРА ЖЫВЕЦЦА? – «Свая зямля», 4.02.2023
3 февраля 2023
Анонс: ДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ ДОБРА ЖЫВЕЦЦА? – «Свая зямля», 4.02.2023

У Брэсцкім раёне намецілася сучасная тэндэнцыя актыўнага будаўніцтва гараджан у сельскіх населеных пунктах. Прываблівае чыстае паветра, вечназялёныя лясы з грыбамі і ягадамі, а таксама прыродныя вадаёмы. Даволі шырокая сацыяльная інфраструктура гарантуе медыцынскае, гандлёвае, бытавое і камунальнае абслугоўванне. У некаторых аграгарадках і вёсках утварыліся чэргі на атрыманне зямельнага участку.

Ці ўдасца задаволіць просьбы ўсіх жадаючых? Які лёс пустуючых дамоў? Як вырашаюцца праблемы рамонту камунікацый і дарог? Ці вярнуцца выпускнікі школы ў родную вёску?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 4 лютага ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: