Поделиться:
Анонс: Дзе лепш пабудаваць жыллё – у вёсцы ці ў горадзе? – «Прамы кантакт», 7.10.2026
6 октября 2026
Анонс: Дзе лепш пабудаваць жыллё – у вёсцы ці ў горадзе? – «Прамы кантакт», 7.10.2026

Восенню жыхары Рагачоўскага раёна часцей адрасуюць на прамую тэлефонную лінію злабадзённыя пытанні адносна рамонту дарог, дамоў і дваровых тэрыторый. Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Віктара Рублеўскага спецыяльная камісія абследуе стан аб'ектаў і затым вызначаецца крыніца фінансавання і падрадчык будаўніча-рамонтных работ. Дзякуючы пастаяннаму маніторынгу, не назіраецца адхіленняў ад рабочага графіка. Сёння з месцаў паступаюць толькі падзякі і прапановы ўключыць пэўны ўчастак дарогі ці шматпавярховы дом у план на наступны год.

Як развіваюцца новыя мікрараёны Рагачова? Колькі гектараў зямлі можна атрымаць вяскоўцам пад уласную сядзібу? Каму выдаюць ключы ад арэндных кватэр? Колькі каштуе квадратны метр у шматпавярховым доме?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 7 кастрычніка у 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: