Поделиться:
Анонс: ДЗЕ НАРАДЗІЎСЯ – ТАМ І ЗГАДЗІЎСЯ – «Свая зямля», 25.02.2023
24 февраля 2023
Анонс: ДЗЕ НАРАДЗІЎСЯ – ТАМ І ЗГАДЗІЎСЯ – «Свая зямля», 25.02.2023

Профільнае навучанне заклікана вырашыць праблему дэфіцыту кадраў у АПК. У кожным раёне адкрыты аграрныя класы. Павялічана колькасць гадзін для профільных прадметаў, працуюць факультатывы, праводзяцца практычныя заняткі. Заключаны дагаворы з вышэйшымі ўстановамі адукацыі і сельгаспрадпрыемствамі. Сумесная работа накіравана на павышэнне матывацыі ў выпускнікоў да выбару сельскагаспадарчай прафесіі. Станоўчы прыклад: у Быхаўскай гімназіі большасць выпускнікоў аграрных класаў паступаюць у акадэмію ці ўніверсітэт аграрнага профілю і затым дыпламаванымі спецыялістамі вяртаюцца ў родную вёску, мясцовыя завод ці камбінат.

З якога класа трэба пачынаць прафарыентацыю? Хто замяняе рэпетытараў у профільных класах? Чаго не хапае аграрнай адукацыі? Якія матэрыяльныя даплаты прадугледжаны маладым спецыялістам на Віцебшчыне? Як забяспечваюць жыллём? Якой заўтра быць беларускай вёсцы?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 25 лютага ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: