Літаратурны твор дае аўтару магчымасць зафіксаваць шматгранны рух нашага жыцця, у якім усё развіваецца паводле сваіх законаў. А чытач, адпаведна, знаходзіць у мастацкім радку водгук уласнага досведу: рацыянальнага і пачуццёвага.
Летась, напрыканцы года, у Маскве выйшла кніга «Эмоциональное и рациональное в славянских литературах и искусстве». Сумесны выдавецкі праект Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук. У ліку аўтараў гэтага унікальнага выдання – і госці нашага эфіру: доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Святлана КАЛЯДКА і доктар філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Любоў ЛЯЎШУН.
«Эмоцыя ў гісторыі літаратуры» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Эфір: 6 ліпеня ў 21.05.