Поделиться:
АНОНС: ГОДНАЯ АДУКАЦЫЯ – ЗАЛОГ ПОСПЕХУ! – «НАСТРОЙ!», 30.04.2021
30 апреля 2021
АНОНС: ГОДНАЯ АДУКАЦЫЯ – ЗАЛОГ ПОСПЕХУ! – «НАСТРОЙ!», 30.04.2021

Такі творчы пастулат адной з аўтарытэтных устаноў у нашай краіне – Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі. І сапраўды, ён быў і застаецца адной з наймацнейшых сярэдніх спецыяльных музычных навучальных устаноў Беларусі. Творчы калектыў каледжа развівае каштоўны вопыт, назапашаны папярэднікамі, і з кожным годам удасканальвае сістэму адукацыі, што павышае прафесіяналізм і майстэрства вучняў.

Творчыя дасягненні ўстановы, планы і ўступную кампанію з дырэктарам Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі УЛАДЗІМІРАМ ЧЭРНІКАВЫМ абмяркуюць вядучыя праграмы «Настрой!» ЯНА ХАДОСКА і АНДРЭЙ СІНІЦА30 красавіка ў 14.20.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: