Адыходзячы год быў удалым для калектыву Брэсцкага мясакамбіната. Павялічаны аб'ёмы вытворчасці гатовай прадукцыі. Значна ўзраслі заяўкі на замарожаныя прадукты. Лідар продажу «мясныя падушачкі», якія сёлета сталі ўладальнікам Дзяржаўнага знака высокай якасці. Гэты факт значна паўплываў на актыўнасць продажу і заключэнне кантрактаў на 2026 год. У партфелі заказаў з'явіліся новыя партнёры на айчынным рынку і з далёкіх расійскіх рэгіёнаў.
З якой сыравіны вырабляюць мясныя паўфабрыкаты? Як наладжаны ўнутраны кантроль якасці і бяспекі? Як удаецца канкурыраваць на расійскім рынку? Якія сацыяльныя выгоды прывабліваюць моладзь? Што за планы выношваюць тэхнолагі камбіната?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 27 снежня ў 6.25 і 23.00.

