Поделиться:
Анонс: Іўеўскія традыцыі дабрачынных суботнікаў – «Свая зямля», 25.10.2025
24 октября 2025
Анонс: Іўеўскія традыцыі дабрачынных суботнікаў – «Свая зямля», 25.10.2025

У Іўеўскім раёне захоўваюць лепшую традыцыю талакою рабіць свой край прыгожым і ўтульным. Удзел у рэспубліканскім суботніку працоўных калектываў, прадстаўнікоў мясцовай улады і грамадскіх арганізацый – яскравае сведчанне вернасці і любові да роднай зямлі, малой радзімы. Пацвярджэнне таму закладка бярозавага гаю ва ўрочышчы Мікалаева Лялюкінскага сельскага савета, а таксама пасадка ў населеных пунктах раёна сямейных алей і паркаў, рэканструкцыя зон адпачынку і гістарычных помнікаў.

Якія ініцыятывы насельніцтва падтрымлівае ўлада? За чые сродкі рамантуюць дарогі? У якім парку адкрыюць бібліятэку? Які прынцып сельскага старасты аб'ядноўвае вяскоўцаў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 25 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: